Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «У чарговы раз прайгралі на падборы, з такой перавагай суперніка складана разлічваць на перамогу»

22 кастрычніка, 22:56

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Пармай» (73:78).

– Гэта, напэўна, была самая змястоўная гульня, якую мы правялі ў гэтым сезоне. Асабліва па колькасці страт – 11 за гульню. Гэта вельмі нядрэнны для нас вынік.

Быў бачны малюнак гульні, але, на жаль, не хапіла рэсурсу. Мы чарговы раз прайгралі на падборы, з такой перавагай суперніка складана разлічваць на перамогу ў матчы ў цэлым.

Хацеў бы адзначыць хлопцаў за самааддачу, мне здаецца, што шмат хто з іх згуляў на вельмі якасным узроўні, што не можа не радаваць. Віншую суперніка, гэтая зала заўсёды заслугоўвае прыгожага баскетбола, – сказаў Вяргун.