Усе навіны

Трэнер па баскетболе Барысаў: «Прычыны параз «Мінска»: не хапае цэнтравога, маладых хлопцаў шмат, а асноўных гульцоў мала»

24 кастрычніка, 23:52

Беларускі баскетбольны трэнер Аляксандр Барысаў падзяліўся думкамі адносна беспаспяховых выступленняў «Мінска» ў Адзінай лізе ВТБ.

– У чым прычына параз «Мінска»?

– Ну, першая прычына – гэта склад. Відавочна, бракуе нам цэнтравага гульца. Сапернікі ў трохсекунднай зоне нас проста абыгрываюць. Рабятам не хапае росту.

– А што з цяперашнімі цэнтравымі?

– У нас запрасілі легіянераў, а потым вырашылі адмовіцца ад цэнтравога. Гэта Бар з Паўднёвага Судана. Надзея была, усё ж ён быў удзельнікам чэмпіянату свету, але аказалася, што ён не гатовы. Я думаю, што будуць шукаць іншага баскетбаліста.

Яшчэ другі момант – у нас вельмі шмат маладых хлопцаў, асабліва беларусаў.

І трэці момант – не сакрэт, што ў баскетболе дзесьці касцяк складае сем-восем гульцоў, якія цягнуць усё, вынік даюць. У нас, нажаль, іх менш. Тры-чатыры гульцы ў нас, якія паказваюць вынік, якія рэзультатыўна гуляюць, нам гэтага не хапае. І гэта адбілася на апошняй гульні, то бок рэсурсу не хапіла.

Асноўныя гульцы вельмі шмат часу праводзілі на пляцоўцы, іх проста не хапіла. А ў «Пармы» ўсё ж такі быў большы рэсурс, і лаўка даўжэйшая, і гульцы больш кваліфікаваныя. Яны нас вось у канцы ўсё ж такі перайгралі, – распавёў Барысаў.