Усе навіны

Жаночы «Мінск» перамог у 122 ачкі і тым самым на адзін пункт абнавіў свой рэкорд ЧБ-2023.

17 лістапада, 19:24

У матчы жаночага чэмпіянату Беларусі па баскетоле «Мінск» абыграў «Вікторыю» з лікам 142:20. У апошняй чвэрці баскетбалісткі «Мінска» наогул набралі 40 ачкоў і не прапусцілі ніводнага.

Гэта перамога стала самай разгромнай у цяперашнім чэмпіянаце. Папярэдні рэкорд належаў таму ж «Мінску» – 30 верасня з розніцай у 121 ачко было абыграна брэсцкае «Дынама» (139:18).