Усе навіны

ФІБА працягнула адхіленне Беларусі і Расіі ад міжнародных спаборніцтваў

28 лістапада, 22:24

Выканаўчы камітэт ФІБА на пасяджэнні ў Швейцарыі працягнуў адхіленне Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі.

Дыскваліфікацыя бестэрміновая, але можа быць перагледжана на наступным сходзе.

Таксама 28 лістапада ФІБА-Еўропа скасавала рэзерваванне месцаў для Беларусі і Расіі на маладзёжных Еўрабаскетах.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.