Усе навіны

ФІБА-Еўропа адмяніла рэзерваванне месцаў для Беларусі і Расіі на маладзёжных Еўрабаскетах

28 лістапада, 16:57

У Швейцарыі адбылося пасяджэнне Савета ФІБА-Еўропа пад старшынствам прэзідэнта ФІБА-Еўропа Хорхе Гарбахосы.

ФІБА прыняла рэкамендацыю маладзёжнай камісіі адмяніць рэзерваванне месцаў для каманд Беларусі і Расіі.

Арганізатары вернуцца да сістэмы паніжэння і павышэння - тры каманды падымаюцца з дывізіёна B і тры выляцяць з дывізіёна А.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Але ФІБА замарозіла месцы маладзёжных зборных Беларусі і Расіі, гэта значыць каманды не пакідалі свой бягучы дывізіён.