Усе навіны

Генсак БФБ Марыніна пра міжнародны бан: «Атрымаць візы нерэальна, білеты каштуюць касмічна. Але галоўнае пытанне – бяспека каманд»

11 снежня, 08:41

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна падзялілася меркаваннем па міжнароднай спартыўнай ізаляцыі.

«Думаць пра тое, што нас дапусцяць і мы заўтра кудысьці паедзем – гэта было б вельмі наіўна. Чаму нам працягнулі забарону на выступ нават моладзевых каманд у летнім сезоне 2024-га года? Нават калі б быў гэты дазвол, то атрымаць візы сёння нерэальна. Кошт білетаў, калі ляціш праз Стамбул, касмічны.

Але самае галоўнае пытанне, якое ўзнікае ў гэтай сітуацыі, ці гатовыя арганізатары гарантаваць бяспеку моладзевых каманд падчас чэмпіянату Еўропы, каб выключыць агрэсію, правакацыю, выпады», – распавяла Марыніна.