Усе навіны

Трэнер «Мінска» Сухавецкі: «Па гульні, па абароне, па самааддачы мы не слабейшыя за многіх. Але чагосьці не хапае»

12 снежня, 09:27

Трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі падзяліўся меркаваннем пра прычыны няўдач клуба.

«Калі мы недзе блізка, то нам не хапае нейкіх момантаў. Можа быць, на нейкай пазіцыі павінен быць гулец больш моцны. Вось зараз мы падпісалі вялікага, таму што мы адчуваем, што нам пад кальцом бракуе. Мы саступаем у памеры, саступаем у падборы.

Але па гульні, па абароне, па самааддачы мы не слабейшыя за многіх. У нас моцна абнавіўся склад, і пакуль што чагосьці не хапае. Мы працягваем шукаць, падчышчаем слабыя месцы. Мы верым кожны дзень і працуем, каб хутчэй прыйшла гэтая перамога», – сказаў Сухавецкі.