Усе навіны

Латвійскі алімпійскі чэмпіён Міезіс заявіў, што не паедзе на АГ, калі там будуць беларусы і расіяне

12 снежня, 16:32

Алімпійскі чэмпіён Токіа-2020, прадстаўнік зборнай Латвіі па баскетболе 3×3 Наўрыс Міезіс адрэагаваў на допуск беларускіх і расійскіх атлетаў да Алімпіяды-2024 у Парыжы.

«Я не падтрымліваю гэтае рашэнне на 100%. Калі рашэнне будзе прынята на 100% і я змагу сам выбіраць, то я дакладна буду тым спартсменам, які не прыме ўдзел у Алімпіядзе.

Мне не падабаецца, калі спартсмены ўвязваюцца ў палітыку, але ў гэты раз мы не можам гэтага пазбегнуць. На гэты раз нам ёсць што сказаць, і, магчыма, мы зможам крыху дапамагчы. Я лічу, што рашэнне МАК няправільнае. Гэта маё меркаванне», – сказаў Міезіс.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.