Усе навіны

«Мінск» расстаўся з галоўным трэнерам Вергуном, пры якім прайграў усе 16 матчаў сезона Лігі ВТБ

14 снежня, 19:35
2

Як паведаміла прэс-служба «Мінска», клуб скасаваў кантракт з галоўным трэнерам мужчынскай каманды Расціславам Вергуном па пагадненню бакоў.

Асістэнт Вергуна Аляксей Сухавецкі прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера.

Вяргун узначаліў мужчынскую каманду ў 2019 годзе. Ва ўсіх наступных сезонах «Мінск» станавіўся чэмпіёнам Беларусі і ўладальнікам Кубка краіны.

Адзначым, што са старту бягучага сезона Адзінай лігі ВТБ беларусы пацярпелі 16 паражэнняў запар.