Усе навіны

Паралёў перайшоў у «Барысфен», гулец з 2022 года не выступаў з-за анкалогіі

9 лютага, 10:25

27-гадовы цяжкі форвард Цімафей Паралёў стаў гульцом «Барысфена».

У 2022 годзе ў гэтага баскетбаліста было дыягнаставана анкалагічнае захворванне. Паралёў праходзіў лячэнне ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі і не выходзіў на пляцоўку больш за год.

Раней ён выступаў за рэзервовы і асноўны склад «Цмокаў», а таксама выклікаўся ў моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі.

«Барысфен» у чэмпіянаце Беларусі займае другое месца.