Усе навіны

Экс-гулец «Мінска» Паролеў: «Пасля раку энэргія перла, трэба было яе кудысьці падзець, таму займаўся, хадзіў у трэнажорную залу»

15 лютага, 22:00

Беларускі экс-баскетбаліст «Мінска» Цімафей Паролеў распавёў, як вяртаўся ў спорт пасля таго, як перанёс рак.

– Як і дзе ты трэнаваўся ў апошні час?

– Я ўжо год трэнуюся. Гуляў у Непрафесійнай баскетбольнай лізе ў Мінску. Летась у студзені пачаў хадзіць у трэнажорную залу. Адчуваў, што трэба кудысьці падзець энергію, якая перла. Займаўся ў зале БК «Мінск». Пасля трэніровак рэзервовай і асноўнай каманд паўгадзіны-гадзіну кідаў у кальцо.

– Акрамя Непрафесійнай баскетбольнай лігі, ты паспеў засвяціцца ў расійскай медыялізе. Як туды патрапіў? І як табе такі досвед?

– У мяне ёсць агент. Спытаў: «Можа, хочаш паспрабаваць свае сілы – для гульнявога тонусу?» Плюс там плацяць – грошы лішнімі не бываюць. У выніку правёў тры гульні, у плей-оф мы не выйшлі. Прышпільна, атмасферна, цікава. Было вельмі шмат людзей. Расіяне ўмеюць рабіць шоу. Калі б паклікалі яшчэ раз – з задавальненнем скатаў бы.

Пазнаёміўся са шматлікімі медыйнымі персонамі. Дырэктар нашай каманды – Moneyken. Плюс гуляў музычны прадзюсар Скрыптаніта – класны мужык. Крыху пагутарыў з T-Killah, Інстасамкай… Таксама гулялі супраць хлопцаў, якія здымаліся ў фільме «Рух уверх», – распавёў Паролеў.