Tribuna/Баскетбол/Блогі/Гістарычная еўраперамога каманды Сныцінай: за 30 секунд да канца саступалі, першыя брытанцы з гэтым трафеем

Гістарычная еўраперамога каманды Сныцінай: за 30 секунд да канца саступалі, першыя брытанцы з гэтым трафеем

Унёсак беларускі быў сціплым.

11 красавіка, 11:36
1
Гістарычная еўраперамога каманды Сныцінай: за 30 секунд да канца саступалі, першыя брытанцы з гэтым трафеем

Кацярына Сныціна заваявала другі трафей у сваім апошнім сезоне. У матчы ў адказ фіналу Еўракубка яе «Лондан Лаянс» пасля выязной паразы змаглі дамагчыся жаданага выніку – у Турцыі прайгралі 68:75, у Брытаніі выйгралі 81:70.

Унёсак беларускі ў вырашальнай гульні быў сціплым – яна правяла на пляцоўцы ўсяго 7 хвілін, пунктаў не набрала, выканала дзве выніковыя перадачы. Вось адна з іх:

У першым матчы фіналу Сныціна набрала 10 пунктаў, і гэта ўмацавала пазіцыі форварда ў топ-3 самых выніковых гульцоў у гісторыі Еўракубка, але на другую пазіцыю ёй выйсці так і не ўдалося - не хапіла шасці пунктаў:

А ўвогуле вырашальная гульня атрымалася вельмі напружанай. Яшчэ за 30 секунд да фінальнай сірэны па суме двух матчаў перамогу атрымліваў «Бешыкташ» (вялі +1 пункт). Аднак трохпунктны Холі Вінтэрбурн, а затым два дакладных штрафных Меган Густафсан дазволілі «Лаянс» узяць тытул:

Апошнія секунды матчу і радасць з ракурсу лаўкі запасных:

Дарэчы, перамога ў Еўракубку атрымалася асаблівай не толькі для Сныцінай, у якой гэта першы такі трафей. «Лондан Лаянс» стаў першым брытанскім клубам, які заваяваў менавіта гэты тытул:

Яшчэ некалькі пераможных фота:

Гэты сезон апошні ў кар'еры Сныцінай, пра што яна нагадала перад вырашальнай гульнёй з «Бешыкташам». І яго ўжо можна лічыць паспяховым: акрамя Еўракубка ў студзені «Лондан Лаянс» узялі Кубак Брытаніі. Наперадзе толькі чэмпіянат, дзе ў рэгулярцы каманда яшчэ не прайгравала. У Сныцінай ёсць усе шанцы сысці з баскетбола з трэблам.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты