Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Рабко: «Японія дзейнічае як адзіны механізм»

17 лютага, 19:18

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Анатоль Рабко падзяліўся чаканнямі ад надыходзячага матчу чэмпіянату свету супраць Японіі.

«Японія – гэта вельмі дысцыплінаваная Зборная. Усе нашы супернікі ў групе вельмі рознабаковыя па гульні. Мы трохі заспелі таварыскім матч японцаў з Іспаніяй. Гэта вельмі арганізаваная каманда, дзейнічае як адзіны механізм. Яны таксама вельмі атлетычныя, моцныя, дужыя хлопцы, каржакаватыя.

У нас ёсць вопыт: мы праводзілі з імі спарынг у Бразіліі (4:1). Для нас усё склалася добра, але не скажу, што было лёгка. Як у абароне, так і ў атацы ёсць добрыя выканаўцы. У іх ёсць адзін хлопец – Такааакі Оба, сёмы нумар. Калі я гуляў у Германіі, усе пра яго вельмі добра адгукаліся. Мы разбіралі на трэніроўках, ведаем, як супраць яго дзейнічаць. Ён добры атакуючы гулец, годна грае на завяршэнні. Тут няма чаго казаць, калі каманда гуляла ў фінале чэмпіянату свету ў Маскве.

Гэта будзе вельмі сур'ёзны супернік, пад якога трэба прыдумаць пэўную тактыку. Трэба знайсці ключы да іх брамы, але гэта будзе зусім няпроста. Японія знаходзіцца ў добрым настроі – яны стартавалі з перамогі і цяпер у іх добры настрой, як і ў нас», – сказаў Рабко.