Усе навіны

Ігар Брыштэль: «Стаў трэцім найлепшым гульцом на ЧС, але не страшна: для мяне і Беларусі трэці як першы»

5 сакавіка, 23:45

Найлепшы бамбардзір зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2024 Ігар Брыштэль падсумаваў выступленне на турніры

– З 2009-га года мы да гэтага ішлі. Не было выхаду ні разу ў плэй-оф і зараз дабіліся гэтага. Таму, можна сказаць, гэты турнір – самы вялікі, самы рэзультатыўны і самы паспяховы для нашай зборнай.

Усё пачынаецца з федэрацыі. Дапамагалі, арганізоўвалі. Замежныя зборы, таварыскія гульні. У Санкт-Пецярбург мы часта ездзілі. Потым спецыялісты ў нас былі: і бразільцы, і іспанцы. З кожным годам мы набіраліся досведу, аналізавалі памылкі, выпраўлялі. Таму мы дашлі да гэтага поспеху.

Я ва ўзросце такім, што трэба паказваць свой футбол. Заўсёды імкнуся добра выступаць, дапамагаць камандзе, таму я вельмі добра рыхтаваўся. Планаваў стаць найлепшым гульцом. Марыў, з самага дзяцінства ў мяне мара такая была. Але стаў трэцім. Ды і нічога страшнага. Трэці – як першы для мяне, для нашай краіны. Дзякуй хлопцам за тое, што я атрымаў узнагароду, без іх ніяк, – распавёў Брыштэль.