Усе навіны

Алімбекава трэніруецца ў Раўбічах у бібе першага нумара этапа Кубка свету ў Антхольцы

17 снежня 2022, 23:42

Беларуская біятланістка Дзiнара Алімбекава трэніруецца ў Раўбічах у бібе першага стартавага нумара этапа Кубка свету ў Антхольцы.

Астатнія спартсмены зборнай Беларусі выйшлі на трэніроўку ў бібах з Кубка Расіі.

Нагадаем, што беларускія біятланісты спаборнічаюць толькі з расіянамі, паколькі IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Раней падпісантка праўладнага ліста спартоўцаў Алімбекава заяўляла, што Кубак свету ёй нецікавы.