Усе навіны

Сола ўпершыню стала мамай

20 снежня 2022, 08:45

26-гадовая беларуская біятланістка, бронзавая прызёрка чэмпiянату свету-2021 Ганна Сола і яе муж, 31-гадовы беларускі гоншчык веласіпеднага клуба «Мінск» Станіслаў Бажкоў 19 снежня ўпершыню сталі бацькамі, паведамляе Беларуская федэрацыя біятлона.

Інфармацыю пра нараджэнне дачкі Сола пацвердзіла ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, раней Сола стала адзінай са зборнай Беларусі па біятлоне, хто не падпісаў праўладны ліст.

Беларуская біятлонная зборная, як і многія іншыя беларускія каманды і спартсмены, была адхілена ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Пазней стала вядома, што Сола прапусціць сезон 2022/23 з-за таго, што чакае дзіця.