Усе навіны

Дзінара Алімбекава: «У кожнай гонцы я буду старацца выйграваць у тых дзяўчынак, якія былі вышэй за мяне ў папярэдніх стартах»

21 снежня 2022, 20:23

Беларуская біятланістка Дзіара Алімбекава падзялілася сваёй матывацыяй перад кубкам Садружнасці.

– У мяне цяпер вельмі добры фізічны стан. Не буду казаць, што гэта перамогі ва ўсіх гонках бо, як мы бачым, суперніцы ў Расіі таксама вельмі нядрэнна гатовыя. Усе трэніруюцца, не сядзяць і адпачываюць.

– У чым для цябе будзе матывацыя на Кубку Садружнасці?

– Матывацыя будзе не такая Глабальная, абыграць усіх. У кожнай гонцы я буду старацца выйграваць у тых дзяўчынак, якія былі вышэй за мяне ў папярэдніх стартах. Ёсць з кім спаборнічаць, – сказала Алімбекава.