Все новости

Дзінара Алімбекава: «Калі я ўжо выйшла на фінал, я зразумела, што ніякага другога месца – толькі першае»

24 снежня 2022, 22:29

Беларуская біятланістка Дзiнара Алімбекава падзялілася меркаваннем пра перамогу ў суперспрынце на этапе Кубка Садружнасці ў Разані.

«На фінал была ўжо крыху іншая тактыка і, відаць, іншы настрой. Але гэта і было маёй думкай перад сённяшнім днём. Калі я ўжо выйшла на фінал, я зразумела, што ніякага другога месца – толькі першае. Таму што гатова я добра – і другое будзе ўжо абразай.

Тыдзень мы правялі дома. Не сказаць, што мы моцна тамака рыхтаваліся, але здабылі спаборніцкія пачуцці. Таму што многія гонкі на Кубку Расіі адмяняліся, прыйшлося дома нагнаць гэтую форму. А ўвогуле, перажыванняў па форме не было, мы ведалі, што планамерна рыхтуемся да гэтых стартаў.

Хацелася атрымаць кантактнай барацьбы ад гэтай гонкі, але, на жаль, не было такой упартай барацьбы для мяне. Але я задаволена, што так правяла гонку. Хацелася б, канешне, каб было з кім бегчы. Спадзяюся, заўтра будзе цікавей, – сказала Алімбекава.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.