Усе навіны

Алімбекава пра этап Кубка Садружнасці ў Разані: «Заўзятары тут вельмі любяць беларусаў, і многія пісалі мне, што спецыяльна едуць на нас паглядзець»

27 снежня 2022, 12:55

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава пракаментавала атмасферу на этапе Кубка Садружнасці ў Разані. Нагадаем, што беларуска стала першай у суперспрынце і мас-старце.

«Вельмі доўга знаходжуся на стадыёне – увесь час нехта мяне кліча. Ужо паспела атрымаць першыя навагоднія падаруначкі. Заўзятары вельмі любяць нас, беларусаў, тут і многія пісалі мне, што спецыяльна едуць на нас паглядзець. Я іх запрашала ў «Раўбічы» ў студзені, таму што будзе вельмі маштабна, відовішчна і мы будзем у добрай форме», – распавяла Алімбекава.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.