Усе навіны

Спецыяліст з белбіятлона: «Зборная Беларусі разбіта на пэўныя групкі. У людзей зусім розныя інтарэсы, погляды на жыццё»

28 снежня 2022, 23:52

Спецыяліст з беларускага біятлону на ўмовах ананімнасці расказаў пра тое, як спартсмены ўспрымаюць санкцыі.

– Спартсмены змірыліся з тым, што яны пад санкцыямі і вымушаныя назіраць за спаборніцтвамі з боку?

– Так. Ніхто адно з адным гэта не абмяркоўвае. Наогул у калектыве няма яднання зараз. Зборная разбіта на пэўныя групкі спартсменаў: адны - у адным пакоі, іншыя - у другім. Усе разам ужо не збіраюцца. Пры гэтым атлеты плюс-мінус аднаго ўзросту, але ў людзей зусім розныя інтарэсы, погляды на жыццё. Ды і не сакрэт, што пэўныя рознагалоссі ёсць у некаторых спартсменаў адно з адным, што таксама не можа не ўплываць на агульную атмасферу ў калектыве. Але гэта не такія сур'ёзныя рознагалоссі, каб не запрашаць шмат каго з каманды на вяселле :). Ну і не скажу, што ўсё гэта так ужо моцна адбіваецца на выніках на спаборніцтвах. Проста атмасфера не зусім сяброўская, – сказаў ён.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.