Усе навіны

Людміла Калінчык: «Хочацца проста мірнага неба над галавой»

1 студзеня 2023, 09:16

Беларуская біятланістка Людміла Калінчык пажадала суайчыннікам мірнага неба.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер такі час, хочацца проста мірнага неба над галавой. Гэта найперш. Здароўя блізкім, родным, каб заўсёды ўсе былі побач. І паколькі наша сям'я ў спорце, то паспяховага выступлення ўсёй нашай каманды. Хочацца, каб усе пытанні вырашыліся і нашай камандзе далі выступаць на міжнародным узроўні, – сказала Калінчык.