Усе навіны

Біятланістка зборнай Беларусі Кудаева: «Мэта – Алімпіяда, і не проста выступіць, а паказаць вынік і нават узяць медаль»

4 студзеня 2023, 15:07

Беларуская біятланістка Дар'я Кудаева расказала аб тым, што хоча заваяваць медаль на Алімпійскіх гульнях у 2026 годзе.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Мэта стаіць – гэта Алімпіяда. Для мяне гэта не проста выступіць на Алімпіядзе, а паказаць вынік і нават узяць медаль», – сказала Кудаева.