Усе навіны

Дар'я Домрачава: «Яшчэ раз пажадаю Алімбекавай і Смольскаму вялікага шчырага кахання. Соле і Лешчанцы – шчаслівага мацярынства»

12 студзеня 2023, 09:07

Беларуская экс-біятланістка Дар'я Домрачава яшчэ раз павіншавала калегаў з важнымі падзеямі ў іх жыцці, а таксама расказала, як вяртацца ў вялікі спорт пасля родаў.

– Лідары зборнай Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі нядаўна сталі мужам і жонкай. Вашыя пажаданні маладым?

– Свае пажаданні я адправіла ім асабіста. Тут жа яшчэ раз пажадаю вялікага шчырага кахання, узаемапавагі і ўвагі адзін да аднаго.

– Падзеліцеся вопытам, што трэба зрабіць, каб захаваць каханне і адносіны на доўгія гады?

– Я думаю, што падобнымі радамі павінны дзяляцца людзі, якія як мінімум ужо адзначылі залатое вяселле.

– Ганна Сола і Ірына Лешчанка рыхтуюцца стаць мамамі. Вы не па чутках ведаеце, як гэта – вяртацца ў вялікі спорт пасля родаў.

– У перыяд цяжарнасці я працягвала трэніроўкі, таму працэс вяртання на трасу прайшоў для мяне дастаткова гладка, але я бы не сказала, што гэта простая задача. Калі ёсць дастаткова матывацыі, усе магчыма. Хачу пажадаць дзяўчынам шчаслівага мацярынства і рэалізацыі задуманага, – сказала Домрачава.