Усе навіны

Домрачава пра міжнародны бан: «Важна, каб у зборнай Беларусі змаглі захаваць матывацыю. Думаю, яны здолеюць»

12 студзеня 2023, 10:11

Беларуская экс-біятланістка Дар'я Домрачава падзялілася меркаваннем пра адхіленне беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў і пракаментавала выступленне зборнай Беларусі па біятлоне на Алімпіядзе ў Пекіне.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Як вы ацэніце выступленне ў Пекіне зборнай Беларусі?

– На мой погляд, гэта была не самая простая Алімпіяда для нашых спартсменаў. Каб рабіць высновы і ставіць ацэнкі, трэба мець дастаткова інфармацыяй пра падрыхтоўку камандаў розных відаў спорту і пра ўнутраныя сітуацыі. Я жа магу судзіць толькі з боку… У біятлоне срэбра Антона Смольскага – гэта безумоўна поспех! Дзяўчынам, як мне здаецца, не зусім атрымалася справіцца з эмоцыямі, мы бачылі, што не хапіла зусім ледзь-ледзь.

– У апошнія гады ў нас з'явіліся лідары сусветнага ўзроўня як у мужчынскі, так і ў жаночай камандзе, чаго не было вельмі даўно…

– Моцная мужчынская і жаночая каманды – гэта цешыць! Напэўна, у нейкай меры рабяты і трэнеры абедзвюх камандаў падшпіляюць адзін аднаго. Безумоўна, гэта падвойная цікавасць для заўзятараў і, канечне, годны прыклад падрастаючым спартсменам.

Важна, каб сёння пры адсутнасці магчымасці спаборнічаць на сусветным узроўні спартсмены змаглі захаваць матывацыю да трэніровак і выступленняў. Я думаю, яны здолеюць, – сказала Домрачава.