Усе навіны

Алімбекава пра пасьют Кубка Беларусі: «Можа, і не трэба было стартаваць, не было матывацыі моцнай. Зусім няма канкурэнцыі»

16 студзеня 2023, 10:41

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава расказала, як прайшоў пасьют Кубка Беларусі.

– Напэўна, учорашні спрынт быў больш генеральнай рэпетыцыяй, таму што круг новы. Да гэтага мы спаборнічалі па іншым крузе. Таму цікава было паглядзець на свае адчуванні, на розныя пад'ёмы. Недзе сёння злавіла сябе на думцы пра тое, што, можа, мне і не трэба было сёння стартаваць, таму што не было вось гэтай нейкай матывацыі моцнай. Можа, недзе адбілася на стральбе, таму што падыходзіла ў такім… без мандражу, без… ну нейкі залёгкі спакой у мяне быў. Можа быць недзе таже гэта мне перашкодзіла. І, канечне, незадаволена сённяшняй стральбой, але я думаю, гэта з-за таго, што зусім няма канкурэнцыі, на жаль, – сказала Алімбекава.