Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Сінічэнка пра АГ-2026: «На працоўным стале стаіць фота з медалём з Пекіна. Вобразна мы думаем пра гэта, мы жывем медалямі»

16 траўня 2023, 11:17

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка расказаў аб нацэленасці каманды на Алімпійскія гульні-2026.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Алімпійскія гульні-2026 гэта мэта для вас ужо цяпер?

– У мяне на працоўным стале стаіць фота з [срэбраным] медалём [Антона Смольскага] з Пекіна. Вобразна мы думаем пра гэта, без гэтага не бачу, як рухацца далей, мы жывем медалямі, – сказаў Сінічэнка.