Усе навіны

Дзінара Смольская: «Калі вяртацца пасля дэкрэта, то ў поўнай гатоўнасці. Калі Беларусь дапусцяць – хачу ісці за Кубкам свету»

25 ліпеня, 09:55

Біятланістка зборнай Беларусі і падпісантка за рэжым Дзінара Смольская расказала пра свае мэты пасля дэкрэта.

– Калі мы гаворым пра вяртанне і перспектывы, якая ёсць яшчэ нерэалізаваная мара? Можа, ёсць нейкі маячок удалечыні, да якога так хочацца дацягнуцца, і, магчыма, менавіта ён у нейкі пераломны момант і стане той самай пуцяводнай зоркай?

– Вядома ж, ёсць, я яшчэ не ўсяго дабілася ў спорце. Мы ўжо абмяркоўвалі гэта з Антонам: калі вяртацца, дык вяртацца ў поўнай гатоўнасці. Дзеля нетраплення ў топ-6 на Кубку Садружнасці не трэба вяртацца. Я была лідарам і, калі мы гаворым пра расійскі сезон, то толькі дзеля таго, каб увесь час быць недзе тут з лідарамі, з пераможцамі, ёсць сэнс вярнуцца.

А калі ўсё ж такі верыць у тое, што мы вяртаемся на Кубак свету тое, вы ведаеце: у тым сезоне, які рэзка скончыўся для нас, спынілася за крок ад барацьбы за Кубак свету. Таму хачу ўсё ж паспрабаваць яшчэ раз. Паглядзець на сваю стабільнасць, праверыць сябе і, так, ісці за Кубкам свету, – распавяла Смольская.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.