Усе навіны

Дзінара Смольская: «Біятлон буду бачыць толькі па тэлевізары, і мяне гэта задавальняе»

28 ліпеня, 16:32

Беларуская біятланістка, падпісантка прарэжымнага ліста Дзінара Смольская расказала пра свае планы. Спартсменка знаходзіцца ў дэкрэце.

– Цяпер у мяне незвычайны перыяд. Не ведаю, што мяне чакае, прыкладна толькі магу ўявіць сябе.

Біятлон буду бачыць толькі па тэлевізары, і мяне гэта задавальняе. Не буду кожны дзень несціся на трэніроўку, будуць іншыя клопаты. Вельмі хачу атрымаць асалоду ад менавіта гэтага часу.

На дадзены момант лічу, што мне трэба праводзіць як мага больш часу з малышом.

Абмяркоўвалі з Антонам [Смольская]. У яго намячаюцца зборы, выезд на снег, зможа крыху затрымацца, каб не адразу з'язджаць і пакідаць нас адных. Як будзе насамрэч і калі народзіцца дзіця, не можам ведаць на 100%.

Але вельмі чакаю гэтага моманта. Калі б у мяне спыталі год таму, была б, напэўна, не гатовая да такіх разваг, а цяпер мне хочацца ўжо быць дома з сям'ёй, – сказала Смольская.