Усе навіны

Дзінара Смольская: «Маме сказалі, што яе дзіця не будзе хадзіць»

5 верасня, 23:05

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская распавяла пра сваё дзяцінства.

«Я нарадзілася ў Казахстане. Апошні раз была там у вельмі раннім узросце, з дзядулем мы туды ездзілі. Нядаўна Мама нагадала мне, што пры родах ёй сказалі пра тое, што яе дзіця не будзе хадзіць. Я нарадзілася сямімесячнай, раней за тэрмін. У тры гады наша сям'я пераехала ў Беларусь, мой брат ужо нарадзіўся ў Беларусі. Мая бабуля – беларуска, нарадзілася ў Беларусі, у вёсцы Каменка. Займацца спортам я пачала ў Чавусах, а сем класаў вучылася ў Каменцы», – сказала Смольская.