Усе навіны

Дзiнара Смольская: «Мару, каб наступіў мiр і каб беларусам дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах»

6 верасня, 20:14

Біятланістка зборнай Беларусі Дзiнара Смольская расказала пра сваю мару.

– Мару, каб наступіў мiр. Гэта зараз самае галоўнае. І каб беларускім спартсменам дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Значна цікавей спаборнічаць з наймацнейшымі біятланісткамі свету, – сказала Алімбекава.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.