Усе навіны

Смольская пра адкрыццё бізнэсу: «Пасля бана задумалася: «А што калі біятлона ў маім жыцці не будзе?»

17 верасня, 17:53

Беларуская біятланістка Дзiнара Смольская расказала аб адкрыцці бізнесу пасля таго, як зборную Беларусі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў. Спартсменка адкрыла салон прыгажосці ў Мінску.

– Менавіта тады я сур'ёзна задумалася: «А што калі біятлона ў маім жыцці зусім не будзе? Чым займуся?»

Гэта я зараз разумею, наколькі няпроста быць начальнікам. Ратуе тое, што ў салоне класная каманда, якой я вельмі шаную.

[У спорце] паступова абвыкаеш, што цябе ўвесь час апекуюць, забяспечваюць усім неабходным, пачынальна ад інвентара і экіпіроўкі, сканчаючы лекамі і ежай. А ў бізнэсе даводзіцца браць на сябе адказнасць, прымаць рашэнні, адказваць за іншых. Зразумела, што гэта складана. Тым больш, з маім мяккім характарам, – сказала Смольская.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.