Усе навіны

Ірына Лешчанка: «Мой удзел у спаборніцтвах яшчэ пад пытаннем»

21 верасня, 17:05

Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка, якая аднаўляецца пасля нараджэння дзіцяці, расказала аб падрыхтоўцы да сезона.

– У Арменіі [на зборах] за дачкой глядзелі па чарзе – то я, то Арцём, які, як вядома, працуе ў зборнай сэрвісменам. Складаней было б, калі абодва бацькі былі прафесійнымі спартоўцамі.

– Як дачка перанесла пералёт у Арменію?

– Калі туды ляцелі, то прыйшлося няпроста. Алісія хацела спаць, таму крыху паскандаліла... А вось назад было лягчэй. І дочкі, і бацькам.

– Колькі працягнуліся зборы?

– 28 жніўня прыляцелі ў Арменію, 18 верасня вярнуліся ў Мінск.

– У наступным месяцы зборы пройдуць у Расіі, затым спаборніцтвы ... Увесь гэты час дачка будзе з вамі?

– Іншыя варыянты я не разглядаю.

– Як ідзе аднаўленне пасля родаў?

– З траўня ўжо трэніруюся, спрабую ўвайсці ў форму пасля дэкрэтнага водпуску і падрыхтавацца да сезону. Хоць, шчыра кажучы, пакуль мой удзел у стартах яшчэ пад пытаннем, не абмяркоўвалі гэтую тэму з трэнерамі, – сказала Лешчанка.