Усе навіны

У Дзінары і Антона Смольскіх нарадзіўся сын

28 верасня, 14:32

Біятланістка зборнай Беларусі Дзінара Смольская ў сваім Instagram паведаміла пра нараджэнне сына.

«Шчаслівая лічба 28 для нашай сям'і! Сардэчна запрашаем, наш сыночак», – напісала Смольская.

Адзначым, мужам спартсменкі зʼяўляецца біятланіст зборнай Беларусі Антон Смольскі. Абодва атлеты – падпісанты рэжымнага ліста спартсменаў.