Усе навіны

Юрый Альберс: «Ёсць надзея, што Беларусь вернецца ў сусветны біятлон. Калі не ў гэтым, то ў наступным сезоне»

3 кастрычніка, 15:23

Беларускі трэнер Юрый Альберс выказаў надзею на допуск да міжнародных спаборніцтваў.

– Ёсць надзея, што мы вернемся ў сусветны біятлон. Калі не ў гэтым, дык у наступным сезоне. Спартсмены і трэнеры матываваныя на тое, каб рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў-2026, – сказаў Альберс.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.