Усе навіны

Смольскія прымуць удзел у прэзентацыі расійскай лігі клубнага біятлона – альтэрнатыве міжнародным спаборніцтвам

2 лістапада, 15:15

7 лістапада ў Маскве пройдзе прэзентацыя расійскай лігі клубнага біятлона. У мерапрыемстве прымуць удзел беларускія біятланісты Антон і Дзінара Смольскія.

Заснавальнікамі лігі сталі Рэгіянальны клуб біятлона Маскоўскай вобласці і Беларускі клуб біятлона, асноўная мэта арганізацыі – правядзенне альтэрнатыўных Міжнароднаму саюзу біятланістаў спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.