Усе навіны

Гендырэктар беларускага клубнага біятлону Чміль: «Для беларусаў колькасьць спаборніцтваў катастрафічна скарацілася»

7 лістапада, 11:41

Генеральны дырэктар беларускага клубнага біятлону Яўген Чміль падзяліўся меркаваннем аб стварэнні так званай міжнароднай лігі клубнага біятлона, якая ствараецца ў Расіі ў якасці альтэрнатывы міжнародным турнірам.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Для беларускіх біятланістаў колькасць спаборніцтваў высокага ўзроўню істотна, калі не сказаць катастрафічна, скарацілася.

Міжнародным стартам у мінулым сезоне быў Кубак Садружнасці, аднак у календары бягучага года іх колькасць зменшылася на трэць. Унутраны чэмпіянат Беларусі не такі масавы, як у Расійскай Федэрацыі. У нас няма такой колькасці спартоўцаў высокага ўзроўня на дарослым узроўні, а варыцца ў сваёй кашы не найлепшы варыянт.

Адсутнасць матывацыі і відавочных перспектыў на больш хуткае аднаўленне ў IBU кажа аб тым, што клубны праект – не універсальнае рашэнне, але добрая дапамога ў бягучай сітуацыі, – сказаў Чміль.