Усе навіны

Ганна Сола: «Разумела, што ўжо вярнула тыя кандыцыі, якія былі да сыходу ў дэкрэт»

18 лістапада, 13:21

Беларуская біятланістка Ганна Сола падзялілася меркаваннем аб выступленні на Кубку Лігі клубнага біятлона. Яна заняла другое месца.

– Радасць, што атрымалася ўзлезці адразу на пастамент. Рада, што ўжо спаборнічаю, доўга гэтага чакала. Па ўсіх сумавала. Было вельмі шмат часу аднавіцца, усё зрабіць не спяшаючыся. Сачыла за сваім здароўем. Я разумела, што ўжо вярнула тыя кандыцыі, якія былі да адыходу ў дэкрэт.

Не ведала, у якім стане знаходзяцца астатнія дзяўчынкі. Было выдатна параўнаць, на якім узроўні я знаходжуся. Вядома, для спартоўца падзарабіць – вялікі бонус. Трохі баялася, усё ж чатыры рубяжы, але ўдалося справіцца, – сказала Сола.