#Моваезде, ці Наперад, NAVI!
11 мая ў Кіеве адбудзецца другі паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2017». Беларусь у ім будзе прадстаўляць гурт NaviBand з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця». Вядома, што Ксенія і Арцем з’яўляюцца добрымі сябрамі нашай нацыянальнай каманды па футболе, аўтарамі-выканаўцамі афіцыйнага саўндтрэка зборная Беларусі «Наперад, Белакрылыя!». Жадаем NAVI яскравага выступу, абавязкова патрапіць у фінал конкурсу і перамагчы! Гульцы зборнай з вамі і перадаюць сваю падтрымку!

Мікіта Корзун з сэрца Еўрабачання – з Кіева.
Мікалай Сігневіч у дзеле!
Наступная фотакартачка прыляцела з сонечнага Ізраіля. На сувязі Ягор Філіпенка!
Прывітанне з перуанскімi каранямі – ад Аляксея Рыаса!
А гэта фатаграфія для NaviBand ад нашых футбалістаў была зроблена ў далекім Казахстане. Іван Маеўскі жадае поспеху сваім суайчыннікам!
Наш беларускі бразілец Рэнан Брэсан даслаў сваю фотакартку з краю Еўропы – з Партугаліі!
Наступная прывітанка ад Юрыя Кендыша.
І, як мае быць, на апошняй мяжы ў нас брамнік. На сувязі з Францыі Сяргей Чэрнік. Цяпер справа за NaviBand! Мы верым у вас!