Tribuna/Амерыканскі футбол/Блогі/Пристоличное дерби/Рэйтынг жаночых каманд па амерыканскім футболе ў Беларусі

Рэйтынг жаночых каманд па амерыканскім футболе ў Беларусі

Меркаванне стваральніка «Koidans» з Дзяржынска

Аўтар — KentYara98
3 снежня 2022, 10:03
Рэйтынг жаночых каманд па амерыканскім футболе ў Беларусі

Перад пачаткам «зімовага кубка-2022» стваральнік і кіраўнік Дзяржынскага клуба «Koidans» Юрый Швайка на YouTube-канале клуба склаў рэйтынг жаночых каманд Беларусі.

5 месца. «Koidans» Дзяржынск

«Дзяўчынкі сабраліся толькі ў верасні 2022 года. Я думаю, ад іх мы будзем чакаць сенсацыі на гэтым турніры».

4 месца. «Angels» Мінск

«Ад іх даўно мы не бачылі гульняў, таму яны – цёмная кабылка гэтага мерапрыемства».

3 месца. «Furies» Мінск

«Яны пазбавіліся некалькіх асноўных гульцоў на гэты турнір, таму ад іх мы чакаем месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы».

2 месца. «Desperate Housewives» Мінск

«Гэта новая каманда, але гульцы ў ёй вопытныя. Гэта дзяўчынкі з залатога складу «анёлаў» узору 2018-20 гг., якія вырашылі пагуляць у сваё задавальненне».

1 месца. «Hellcats» Мінск

«Ад іх мы чакаем чэмпіёнства ў гэтым турніры. Ці выйграюць? Убачым у нядзелю».

Расклад турніру:

Іншыя пасты блога

Усе пасты