Tribuna/Амерыканскі футбол/Блогі/Пристоличное дерби/Чэмпіён Беларусі атрымае $3000, абмежаваная колькасць каманд і якасныя трансляцыі. Сталі вядомыя падрабязнасці новага сезона ў амфуце
Блогі

Чэмпіён Беларусі атрымае $3000, абмежаваная колькасць каманд і якасныя трансляцыі. Сталі вядомыя падрабязнасці новага сезона ў амфуце

Цікава!

Аўтар — Бэзавы Кіт
20 лютага 2023, 11:05
Чэмпіён Беларусі атрымае $3000, абмежаваная колькасць каманд і якасныя трансляцыі. Сталі вядомыя падрабязнасці новага сезона ў амфуце

На мінулым тыдні з'явілася пацверджанне, што адбудзецца чэмпіянат Беларусі 2023 па амерыканскім футболе. Так, пакуль гэта навіна не выглядае нейкай уражваючай, але паглядзіце, што чакае ўдзельнікаў, якія не збіраліся ў самастойную лігу.

Ліга арганізаваная трыма клубамі: Зубрамі, Ліцвінамі і Койданс. Увесь турнір пройдзе на полі комплекса «Веста», што побач з Дзяржынскам.

Супернікі згуляюць адзін з адным па два разы. Першапачаткова плануецца фармат 11х11, але дапускаецца пераход да 9х9, калі калектывы сутыкнуцца з дэфіцытам гульцоў.

Адна з інтрыгуючых заяў – плануецца рабіць якасныя прафесійныя трансляцыі з выкарыстаннем да 4 камер. Акрамя таго арганізатары абвесцілі «прызавы фонд»: $3000 за перамогу ў лізе, $2000 за другое месца і $1000 – за трэцяе.

Наконт развіцця і перспектыў: BFL гатовая прымаць па адной беларускай камандзе кожныя паўгода. Больш за тое, кожны новы ўдзельнік атрымае ад лігі грант памерам $3000 на развіццё.

Першая гульня ў гісторыі BFL адбудзецца 16 красавіка – сутыкнуцца Зубры і Койданс.

Лагатып лігі распрацаваў Яўген Кавалевіч:

Як вам такія навіны?

Іншыя пасты блога

Усе пасты