Tribuna/Футбол/Блогі/Газета «El Balabol»/«Шахцёр» пакінуў чарнагорац, які згуляў за клуб дзве хвіліны – паказваем легендарны выступ футбаліста ў Беларусі
Відэа

«Шахцёр» пакінуў чарнагорац, які згуляў за клуб дзве хвіліны – паказваем легендарны выступ футбаліста ў Беларусі

Дзякуй за ўсё, Мілаш Дрынчыч!

Аўтар — Alex Zagorski
2 жніўня, 18:26
«Шахцёр» пакінуў чарнагорац, які згуляў за клуб дзве хвіліны – паказваем легендарны выступ футбаліста ў Беларусі

2 жніўня «Шахцёр» паведаміў пра скасаванне кантрактаў з двума легінерамі-абаронцамі – сербам Дамінікам Дзінгай і чарнагорцам Мілашам Дрынчычам. Апошні стоадсоткава застанецца ў сэрцы аматараў футбола Салігорска: за клуб 24-гадовы футбаліст згуляў ажно дзве хвіліны, але якія!

Пераможны матч у 1/8 Кубку Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» на хатнім стадыёне салігарчан. Няма сумневу, што гэтае дасягненне каштуе 80 тысяч еўра, якія «Шахцёр» заплаціў чэмпіёну Чарнагорыі – «Суцьесцы». Плюс заробак.

У распараджэнні рэдакцыі El Balabol апынулася архіўнае відэа з найлепшымі момантамі Дрынчыча ў цішотцы «Шахцёра». Дзякуй за ўсё, Мілаш!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў