Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Begаныч/Ціманоўская ў Польшчы прадала машыну і ўклалася ў крыпту. Як плануе зарабляць беларуская зорка лёгкай атлетыкі
Фота

Ціманоўская ў Польшчы прадала машыну і ўклалася ў крыпту. Як плануе зарабляць беларуская зорка лёгкай атлетыкі

Бізнэс-мадэль спартсменкі, якой прапагандысты прарочылі галодную смерць у Польшчы.

Блог — Begаныч
Аўтар — Бэзавы Кіт
23 чэрвеня, 17:36
Ціманоўская ў Польшчы прадала машыну і ўклалася ў крыпту. Як плануе зарабляць беларуская зорка лёгкай атлетыкі

Нядаўна ў эфіры канала «Белсат» бягуха Крысціна Ціманоўская распавяла пра свой заробак у Польшы: «У суме кантракты, спонсары, плюс заробак на камерцыйных спаборніцтвах - больш, чым 15 тысяч долараў».

Памятаеце, як прапагандысты ўз'еліся на беларуску за тое, што яна з'ехала ў суседнюю краіну, і адзінае, што ёй застанецца - гэта збіраць трускаўку для польскіх паноў?

Дык вось, у сваім Інстаграм Крысціна падзялілася навіной аб продажы адной са сваіх машын BMW. На гэтым нават удалося крыху зарабіць праз курс долара: купілі за 39000 злотых або $8700, а прадалі за 40000 злотых або $9900.

Продаж адбыўся ўсяго за пару гадзін, але спартсменка прызналася, што было шкада гэтак рабіць. Аднак аўто часта ламалася, ды і падыходзіў тэрмін ТА: «На СТА жартавалі, што гэтая машына была ўжо сталым кліентам – ламалася раз на тыдзень».

Таксама Ціманоўская падзялілася са сваімі падпісчыкамі мэтамі, куды гэтыя грошы будуць выдаткаваныя: «Пусціць у абарот і з $10000 зрабіць $40000. Ёсць два спосабы як гэта зрабіць».

Крысціна збіраецца ўкласці частку сваіх сродкаў у крыптавалюту праз кампанію, у якой з'яўляецца інвестарам: «Як вы ўжо зразумелі, я люблю рызыкаваць і магу на свой страх і рызыку ўкласці грошы. Ні пра што не шкадую, нават калі не атрымаецца. Для мяне галоўнае - гэта спрабаваць і рабіць, а не сядзець на месцы, таму што толькі так прыходзіць поспех».

Аднак не ўсё так проста на думку бягухі: «Крыпта – гэта доўгатэрміновая перспектыва і свой даход я змагу забраць праз год, а магчыма і праз 2-3 гады, калі там усё пойдзе як трэба».

Таму тыя самыя $10000 з продажу аўто былі накіраваныя ў іншае рэчышча. Каб зарабіць 40 тысяч ужо праз 8 месяцаў, Крысціна купіла новы аўтамабіль – Dodge Challenger SXT.

У Беларусі такую мадэль прадаюць не менш чым за $30000!

Беларуска кажа, што ведае лайфхакі, дзякуючы якім можна вельмі выгадна перапрадаваць аўто.

«Я ў шоку, якія магчымасці адкрыліся, якія сумы я агучваю. Раней такіх грошай я не бачыла нават», - кажа дзяўчына.

Таксама Крысціна мае планы на свой блог, аднак гэтую ідэю трэба «дабіць да канца».

Жадаем поспехаў!

Іншыя пасты блога

Усе пасты