Tribuna/Футбол/Блогі/Viejšnoryja history/🔥 Гол Кендыша дапамог «Жальгірысу» выйсці ў наступны раунд кваліфікацыі ЛЧ – відэа вельмі важнага мяча

🔥 Гол Кендыша дапамог «Жальгірысу» выйсці ў наступны раунд кваліфікацыі ЛЧ – відэа вельмі важнага мяча

Наступны супернік – ☠️☠️☠️

Блог — Viejšnoryja history
Аўтар — Alex Zagorski
18 ліпеня, 20:41
🔥 Гол Кендыша дапамог «Жальгірысу» выйсці ў наступны раунд кваліфікацыі ЛЧ – відэа вельмі важнага мяча

У матчы ў адказ «Жальгірыс», дзе выступае беларускі паўабаронца Юрый Кендыш, перамог македонскую «Стругу» (2:1) і выйшаў у другі раунд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Першая гульня, якая праходзіла ў Вільнюсе тыдзень таму, скончылася нулявой нічыёй. У аўторак каманды таксама не адзначыліся галамі да 74-й хвіліны, пакуль форвард македонцаў Бесарт Ібраімі зрэшты забіў. Але ўжо праз дзве хвіліны літоўцы зраўнялі, і адзначыўся менавіта Кендыш:

А на 84-й хвіліне перамогу «Жальгірысу» прынёс аўтагол Радзіча.

Наступным супернікам каманды Кендыша стане чэмпіён Турцыі – «Галатасарай». Матчы пройдуць 25 ліпеня і 1 жніўня.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты