Усе навіны

Аляксандр Усік: «Мы ўкраінцы, якіх чуюць і якія могуць і павінны казаць, што зараз у нашай краіне ідзе вайна»

2 лістапада 2022, 21:24

Чэмпіён WBA, WBO і IBF у звышцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 КО) патлумачыў, чаму наведаў канферэнцыю Web Summit у партугальскім Лісабоне.

«Спытаюць: «Чаму спартсмен на гэтым форуме?». Таму што мы ўкраінцы, якіх чуюць і якія могуць і павінны казаць, што зараз у нашай краіне ідзе вайна.

Агрэсар на нас напаў. Наш народ вельмі смела абараняецца, мы наступаем», — сказаў Усік.