Усе навіны

Аляксандр Усік: «Расіяне абражаюць нас, пазбаўляюць нас права на існаванне, лічаць нас маларосамі»

8 лістапада 2022, 19:26

Чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе ўкраінец Аляксандр Усік распавёў, што адчувае, калі чуе словы Пуціна аб тым, што ўкраінцы і расіяне адзін народ.

«Пасля 24 лютага я так не лічу абсалютна. Пасланне Пуціна адрасавана тым, хто слепа яму верыць і не мае паняцця, што адбываецца насамрэч. Яны жадаюць, каб людзі паверылі, што палітыкі сварацца, а народ адзін.

Не! Не! Не! Усё зусім не так. Адна краіна напала на іншую. Яны абражаюць нас, пазбаўляюць нас права на існаванне, лічаць нас маларосамі.

Я ніколі не лічыў Пуціна добрым чалавекам, а пасля 24 лютага стаў думаць пра яго яшчэ горш. Гэта вораг Украіны! – сказаў Усік.