Усе навіны
Video

Холаўэй накаўтаваў Гейджы на апошняй секундзе 5-га раўнда на UFC 300

14 красавіка, 09:15

Былы чэмпіён паўлёгкай вагі Макс Холаўэй (26-7) адолеў прэтэндэнта на тытул у лёгкай вазе Джасціна Гейджы (25-5) на UFC 300.

Холаўэй перамог Гейджы накаўтам на апошняй секундзе 5-га раўнда.

На коне бою стаяў пояс BMF у лёгкай вазе, якім валодаў Гейджы (заўв. The Baddest Motherfucker – «самы небяспечны вырадак»). Джасцін заваяваў пояс BMF у ліпені мінулага года, накаўтаваўшы Дасціна Пар'е.

Бой прайшоў на T-Mobile Arena у Лас-Вегасе, штат Невада, ЗША.

Паядынак адбыўся ў андэркардзе бою Алекса Перэйры і Джамала Хіла за тытул чэмпіёна UFC у паўцяжкай вазе.