Усе навіны

Кампанія Netflix зняла дакументальны серыял пра Конара Макгрэгара

27 лістапада 2022, 23:19

Былы чэмпіён UFC Конар МакГрэгар распавёў, што Netflix зняў пра яго дакументальны серыял.

«Першая з чатырох серый дакументальнага фільма выйдзе да майго наступнага бою. Усе 4 эпізоды выйдуць да майго галівудскага дэбюту ў «Дарозе дадому».

Вы ўбачыце, што тут адбываецца. І гэта не бясплатна», – сказаў Конар.

У ліпені 2021 года Конар прайграў Дастыну Пар'е тэхнічным накаўтам і зламаў нагу, з таго часу не выходзіў у актагон.