Усе навіны

Памёр легендарны амерыканскі рэферы Стыў Смогер

19 снежня 2022, 22:06

Ва ўзросце 72 гадоў памёр амерыканскі рэферы Стыў Смогер.

Ён адсудзіў больш за 200 тытульных паядынкаў.

Смогер пры жыцці атрымаў узнагароду за тое, што працаваў у большай колькасці штатаў і краін, чым любы іншы рэферы ў гісторыі бокса.

Сярод баёў, на якіх працаваў Смогер, былі Паўлік – Тэйлар I, Уорд – Аўгустус, Трынідад – Хопкінс, Форэст – Мозлі I.