Усе навіны

Джэрвонта Дэвіс: «Я ніколі бы нават пальцам не закрануў маці свайго дзіцяці ці сваю дзёўбаную дачку, вы, б###ь, звар'яцелыя»

29 снежня 2022, 12:17

Чэмпіён WBA World у лёгкай вазе Джэрвонта Дэвіс (27-0, 25 ДА) у інстаграме пракаментаваў сваё затрыманне, аднак пазней выдаліў гэты пост.

«Не дазваляйце гэтым людзям увесці вас у зман гэтай фігнёй. Гэта было толькі ўчора, за некалькі хвілін да таго, як я пасварыўся з мамай майго дзіцяці. Мы глядзелі «Ледзяное сэрца» з маёй старэйшай дачкой. Я ніколі бы нават пальцам не закрануў маці свайго дзіцяці ці сваю дзёўбанаю дачку, вы, б###ь,звар'яцелыя.

Я не монстр. Я доўга маўчаў. У мяне няма медыякаманды, піярніка, добрага юрыста, прэс-сакратара, нічога з гэтага няма. Гэта адзіная прычына, чаму я цяпер гэта раблю. Проста, каб ачысціць сваё імя. Я займаюся гэтым лайном асабіста з той пары, як пачаў займацца гэтым лайном.

Гэтыя людзі публікуюць столькі ўсяго, транслююць гэта паўсюль, і цяпер, калі я гэта пішу, над маёй хатай лётае дзёўбаны шрубалёт, таму што яны ўспрымаюць гэта лайно як грошы і спрабуюць атрымаць як мага больш грошай.

Яны прапануюць матцы майго дзіцяці 50 тысяч даляраў толькі для таго, каб падаць абвінавачанні, як яны зрабілі з маткай майго першага дзіцяці. Яны не змаглі дамагчыся гэтага, таму яны ўзялі жанчыну, якая сцвярджала, што яна трапіла ў непрыемнае становішча, таксама жанчыну, якая вядома тым, што судзіцца з людзьмі з-за грошай. Яны дамагліся свайго. Таму я павінен заплаціць 300 тысяч даляраў, а я нават пальцам не крануў яе, нават не ведаў, як гэта жанчына выглядае.

Яны робяць гэта дзеля грошай, а таксама каб знішчыць мяне. Я не монстр, у мяне ёсць дзве выдатныя дачкі, якія павінны некалі вырасці і ўбачыць гэтае трызненне. Гэтае трызненне публікуюць па ўсім свеце. Яны нават публікуюць урывак званка ў паліцыю, у якім маці майго дзіцяці плакала ў час гутаркі, таму што я бы не даў яму свайго аўтамабіля. Shaderoom, gossipinthecity, itonsite і іншыя інтэрнэт-блогі!

Гэта дрэнна для культуры. Вас не хвалюе, праўда гэта ці хлусня, зрабіў гэта ці не, вы проста захочаце абнародаваць гэта, таму што гэта выгадна вашаму бізнесу», – напісаў Джэрвонта.

Нагадаем, што баксёра арыштавалі ў Фларыдзе. Паведамлялася, што ён стукнуў жанчыну па твары, у выніку чаго ў яе засталася рана на ўнутраным баку верхняй губы.