Усе навіны

Арлоўскі пабіўся з бежанцамі ў Лондане: «Не назваў бы яго хлопцам або мужчынам, таму што ён біў жанчыну»

2 студзеня 2023, 22:59
2

Беларус, былы чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі расказаў, што на Новы год пабіўся з бежанцамі ў Лондане.

– Новы год сустрэў нармальна, хаця тут у Лондане з бежанцамі канфлікт здарыўся. У прынцыпе нармальна.

Я не хацеў біцца, але прыйшлося паказаць сыну, што ###### здараецца. Сынок, думаеш, я выйграў бой? – распавёў Арлоўскі.

Сын беларускага байца адказаў: «Так, адзін хлопец уцёк, у другога твар быў у крыві. Калі прыйшлі копы, я бачыў, што ў яго ўвесь твар і рукі былі залітыя крывёю. Так што так, мой тата выйграў бой».

Арлоўскі адзначыў, што ў яго з'явілася пара сінякоў і рукі апухлі, а хлопцаў было трое: «Насамрэч, хлопец быў не адзін – іх было трое. Але я б не назваў яго хлопцам ці мужчынам, бо ён біў жанчыну».

43-гадовы Арлоўскі апошні раз выходзіў у актагон у кастрычніку 2022 года. Ён у папярэднім кардзе UFC Vegas 63 прайграў бразільцу Маркусу Ражэрыу дэ Ліме ў першым раундзе.

На рахунку Арлоўскага 34 перамогі і 21 паражэнне.